Бераспонне, Бірулі, Тумілавічы і яшчэ некалькі докшыцкіх вёсачак (24.04.2016 г.)

Вёскі на Докшыччыне даволі багатыя на славутасці тут і самыя вялікія каменныя крыжы, і старадаўнія блакітныя церквы, і прыгожыя гаспадарчыя будыніны і яшчэ шмат чаго іншага...

Не дрэннай ідэяй было зладзіць вандроўку ў гэтыя цудоўныя мясціны! 24 красавіка — паехалі...



Collapse )

Ля Шклова... (06.03.2016 г.)

У пачатку сакавіка ўдалося выбрацца ў вандроўку на Магілёўшчыну, але напісаць пра гэта ўсе неяк не даходзілі рукі, і вось нарэшце дайшлі)) Вандроўка складалася з некалькіх цікавых мясцін Шклоўскага і Круглянскага раёнаў, і зразумела горада Шклова...



Collapse )

Абчуга (Крупскі раён). Сядзіба Ястржэмбскіх (28.02.2016 г.)

Пахмурнае надвор'е, ідзе снег ды і на календары яшчэ зіма, але гэта не перашкода каб не зладзіць чарговую вандроўку, тым больш, такое сумнае надвор'е вельмі падыходзіць для фатаграфавання руінаў. І на гэты раз я вырашыў наведаць вёску Абчуга Крупскага раёна. Адзінай невялічкай адметнасцю гэтай вёскі з'яўляецца былая сядзіба Ястржэмбскіх. Да сённяшняга часу ад сядзібы захаваліся толькі руіны стайні, падмурак сядзібнага дома і рэшткі парку...



Collapse )

За жорнамі ў Бараўцы (07.02.2016 г.)

Зацікавілі мяне ў апошні час звычайныя сялянскія жорны, нават тэму на форуме ГБ стварыў, дзе даволі шмат жорнаў, умураваных у сцены розных пабудоў, і жорнаў-надмагілляў назбіралася, але гэта крыху іншая тэма. А зараз разгледзім жорны ў іх звыклым стане.



Collapse )